Лукашэнка хоча адкрыць беларускія гандлёвыя цэнтры ў Расіі

Беларускія ўлады задумаліся над праектам стварэння ўласнай тавараправоднай сеткі ў расійскіх рэгіёнах, каб не залежаць ад мясцовага рытэйла.
Sputnik
МІНСК, 29 сне – Sputnik. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе наведвання "Першага нацыянальнага гандлёвага цэнтра" прапанаваў пабудаваць беларускія гандлёвыя цэнтры ў расійскіх гарадах.
Паводле яго слоў, першы нацыянальны гандлёвы цэнтр яшчэ патрабуе дапрацоўкі інтэр’ера, каб зрабіць яго больш зручным для людзей, якія будуць яго наведваць.
"Самае галоўнае – не марнаваць вялікія грошы", - папярэдзіў чыноўнікаў беларускі лідар.
Таксама ён прапанаваў распаўсюдзіць вопыт стварэння такога беларускага гандлёвага цэнтра з беларускімі таварамі і на расійскія гарады ў рэгіёнах.
"Людзі на беларускае добра рэагуюць", - цытуе Лукашэнку Тelegram-канал Пул Першага.
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што падобныя гандлёвыя цэнтры можна пабудаваць у Маскве, Смаленску, Бранску, Пскове, таму што гэтыя гарады размешчаны паблізу.
"Прытым расіяне зусім не супраць. Асабліва ў Пецярбургу – людзі ідуць насустрач. Вывозь свой тавар і прадавай", - упэўнен ён.
Лукашэнка прапанаваў падумаць над гэтым, "а не тое, што мы за паўцаны аддаём нейкім жулікам і яны наш тавар прадаюць у Расіі. А потым мы іх саджаем пачкамі ў Беларусі ў турму за хабар".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Ніжагародская вобласць адкрые турцэнтр у Мінску