Прыняты закон аб рэспубліканскім бюджэце на 2024 год

Беларускія ўлады прадугледзелі, што ў наступным годзе значна вырастуць выдаткі на нацыянальную бяспеку.
Sputnik
МІНСК, 29 сне – Sputnik. Закон Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2023 г. №328-З "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2024 год", зарэгістраваны на Нацыянальным прававым партале.
Раней гэты дакумент быў разгледжаны і ўхвалены абедзвюма палатамі беларускага парламента. Пасля чаго законапраект адправіўся на подпіс да кіраўніка дзяржавы.
У ходзе абмеркавання законапраекта ў парламенце міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў расказаў, што расходы на абарону і праваахоўную дзейнасць вырастуць у наступным годзе.
"На гэтыя мэты плануецца накіраваць з рэспубліканскага бюджэту каля 8,3 мільярда рублёў – з ростам амаль на 22% да ўзроўню бягучага года", - сказаў ён.
Паводле слоў міністра, у 2024 годзе рэспубліцы неабходна пагасіць знешнія даўгі на агульную суму каля 2 мільярдаў долараў. Таксама плануецца рэфінансаванне доўгу на 1,3 мільярда.
Улады прадугледзелі, што дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту ў 2024 годзе складзе 4,8 мільярда рублёў, ці 1,9% да ВУП. Дэфіцыт на 2,4 мільярда рублёў будзе пакрыты за кошт астаткаў, а таксама знешніх пазык.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Камісія па эканамічнай палітыцы можа з’явіцца ў Парламенцкім сходзе СД Беларусі і Расіі