Навагодні зварот прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін звярнуўся з традыцыйным навагоднім віншаваннем да грамадзян Расіі. Поўную версію віншавання глядзіце на відэа.
Sputnik
Навагодняе віншаванне Пуціна доўжылася каля чатырох хвілін. Расійскі лідар у сваім віншаванні да расіян адзначыў, што работа на агульную карысць згуртавала народ.
"Мы адзіныя ў нашых намерах. У працы і ў баі. У будні і святы. Праяўляючы самыя галоўныя рысы народа Расіі: салідарнасць, міласэрнасць, стойкасць", - падкрэсліў расійскі лідар.
Прэзідэнт дадаў, што ў 2023 годзе расіяне адстойвалі агульныя інтарэсы, свабоду і бяспеку. Аб'ядноўвалі грамадзян РФ, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, лёс айчыны і глыбокае разуменне таго гістарычнага этапу, праз які праходзіць краіна.
Гаворачы аб тым, што 2024-ы аб'яўлены ў Расіі Годам сям’і, Пуцін пажадаў усім расійскім сем’ям самага добрага і выказаў надзею, што лёс вяршыць расійскі народ – адна шматнацыянальная сям’я.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"