МІНСК, 5 сту – Sputnik. Разгільдзяйства і фармалізму быць не павінна, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на першай працоўнай нарадзе сёлета, прысвечанай Году якасці.
"Я ўжо ўчора гаварыў пры назначэнні асобных дзяржаўных служачых, што гэты год у нас будзе асаблівым. Зразумела, што напружанне будзе неймавернае: да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі рыхтуюцца ўсе – і на Усходзе, і на Захадзе", - цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Паводле яго слоў, ва ўсіх розныя мэты, але чыноўнікі, як адукаваныя людзі, павінны ўсё разумець. Таму ўлады павінны перасягнуць самі сябе.
Беларускі лідар лічыць, што для дасягнення такой мэты "не павінна быць фармалізму і разгільдзяйства. Пры ўсім тым станоўчым, што ў нас ёсць і што не адбярэш у нас, разгільдзяйства і фармалізму (нешта для галачкі правялі, адзначылі – усё добра) быць не павінна".
Пасля чаго паабяцаў удзельнікам нарады не дапусціць падобнага і заклікаў усіх настроіцца ў гэтым годзе на цяжкую штодзённую працу.
Нагадаем, што 25 лютага 2024 года ў Беларусі пройдзе адзіны дзень галасавання, падчас якога адбудуцца выбары дэпутатаў усіх узроўняў. Потым 4 красавіка пройдуць выбары членаў Савета Рэспублікі, пасля чаго пачнуць вылучаць дэлегатаў на Усебеларускі народны сход.
Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў краіне павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"