Упершыню ў Беларусі пройдзе мітрапаліцкая ёлка на Каляды

Галоўны хор Беларускай праваслаўнай царквы дасць калядныя канцэрты па розных гарадах краіны.
Sputnik
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Беларуская праваслаўная царква падрыхтавала да калядных свят шырокую праграму для дзяцей і дарослых, упершыню ў гэтым годзе ў Мінску пройдзе мітрапаліцкая ёлка, паведаміла на прэс-канферэнцыі старшыня брацтва ў гонар апостала Іаана Багаслова пры Свята-Духавым саборы Мінска Марыя Шаплыка.
"7 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе мітрапаліцкая калядная ёлка. Гэта будзе наш першы вопыт. Спадзяюся ў наступным годзе гэты праект будзе больш маштабны", - сказала Шаплыка.
Паводле яе слоў, на гэтую ёлку запрошаны ў тым ліку шматдзетныя сем’і свяшчэннаслужыцеляў і ўрачоў.
Шаплыка таксама расказала, што ў гэтыя дні маладзёжны тэатр прыхода наведае з каляднымі паказамі дамы састарэлых, дамы-інтэрнаты.
"Таксама будзем хадзіць па Мінску і спяваць "калядку", - сказала старшыня брацтва.

Павіншаваць з Калядамі

У сваю чаргу старшыня Сінадальнага аддзела па культуры і царкоўным мастацтве Беларускага экзархата протаіерэй Іаан Задарожын падтрымаў ідэю калядных віншаванняў.
Паводле яго слоў, традыцыя калядаванняў засталася ў сельскай мясцовасці, а ў вялікіх гарадах яна практычна знікла.
"Гэтая традыцыя ў вялікіх гарадах сыходзіць. Хоць мае дзеці абыходзяць (з каляднымі віншаваннямі - Sputnik) увесь 19-павярховы дом", - сказаў свяшчэннік і дадаў, што добра памятае, як у дзяцінстве ён з аднагодкамі ён хадзіў калядаваць.
Традыцыя праводзіць мітрапаліцкія ёлкі на Раство Хрыстова існуе даўно, ужо некалькі стагоддзяў. У буйных гарадах, па благаславенні епархіяльнага епіскапа праводзіліся святы, на якія запрашаліся дзеці, дарослыя, прадстаўнікі духавенства. Дзецям дарылі падарункі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Вялікая таямніца любві: архібіскуп Станеўскі звярнуўся з Калядным пасланнем