Фота

Як праваслаўныя ўсяго свету адзначалі Раство – фота

Раство Хрыстова адзначылі напярэдадні праваслаўныя вернікі, у праваслаўных храмах планеты прайшлі святочныя богаслужэнні. У фотастужцы Sputnik – кадры ўрачыстасці з усяго свету.
Sputnik
Раство займае асаблівае месца ў праваслаўным календары. Гэта вельмі светлае і радаснае свята. Яго з хваляваннем і трапятаннем чакаюць і дарослыя, і дзеці.
Святочныя богаслужэнні ў гэты дзень традыцыйна збіраюць вялікую колькасць вернікаў, якіх не спыняе нават па-зімоваму марознае надвор’е.
1 / 15

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл падчас Каляднага богаслужэння ў храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве.

2 / 15

Копцкі хрысціянін падчас праваслаўнага святочнага богаслужэння ў царкве Авы Бішой і святога Караса Анахарэта ў Каіры, Егіпет.

3 / 15

Вярхоўны кіраўнік Армянскай Апостальскай Царквы Каталікос Гарэгін Другі (справа) благаслаўляе вернікаў падчас службы ў саборы Святога Рыгора Асветніка.

4 / 15

Людзі збіраюцца падчас штогадовай цырымоніі развядзення вогнішча з сушаных дубовых галін, сімвала каляднага палена, напярэдадні праваслаўнага Раства, у царкве Святога Савы ў Бялградзе.

5 / 15

Дзеці спяваюць рэлігійныя песні падчас богаслужэння па святкаванні праваслаўных Каляд у саборы Святога Клімента ў Скоп’і.

6 / 15

Дзіця перад пачаткам Каляднай літургіі ў Казанскім саборы ў Санкт-Пецярбургу.

7 / 15

Праваслаўныя свяшчэннікі каля царквы Раства Хрыстова ў Віфлееме.

8 / 15

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл падчас Каляднага богаслужэння ў храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве.

9 / 15

Вернікі Літоўскай праваслаўнай царквы запальваюць свечкі перад літургіяй падчас праваслаўнай Куцці ў праваслаўным храме Святога Духа ў Вільні.

10 / 15

Праваслаўныя свяшчэннікі праводзяць каляднае богаслужэнне ў царкве ў Бішкеку.

11 / 15

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас Каляднага богаслужэння ў храме Спаса Нерукатворнага Абраза на тэрыторыі дзяржаўнай рэзідэнцыі "Ново-Огарево".

12 / 15

Грэчаскі праваслаўны патрыярх Іерусаліма Тэафіл III праводзіць імшу ў царкве Раства Хрыстова ў Віфлееме.

13 / 15

Мужчына кідае галінку ў агонь, падчас штогадовага распальвання вогнішча з сушаных дубовых галін у гонар праваслаўнай Куцці ў царкве Святых Архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла ў Сараеве.

14 / 15

Эфіопскія праваслаўныя ў царкве Боле Медханіялем у Адыс-Абебе.

15 / 15

Манашкі наведваюць грот царквы Раства Хрыстова, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос, напярэдадні праваслаўнага Раства ў Віфлееме.

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"