Відэа

Штурм захопленай у Эквадоры тэлестудыі паказалі на відэа

Узброеныя людзі ўварваліся ў будынак тэлеканала TC Televisión у Эквадоры і ўзялі заложнікаў. Як паліцыя вызваляла будынак – глядзіце на відэа.
Sputnik
Людзі са зброяй уварваліся ў тэлестудыю падчас прамога эфіру і ўзялі ў заложнікі супрацоўнікаў тэлеканала. Пасля гэтага прэзідэнт Эквадора Даніэль Набоа падпісаў указ, якім прызнаў у краіне наяўнасць "унутранага ўзброенага канфлікту" і загадаў нейтралізаваць 22 злачынныя групоўкі.
У роліку, апублікаваным агенцтвам Ruptly, бачна, як паліцыя акружыла будынак, дзе знаходзіцца тэлестудыя, паказана падрыхтоўка да штурму. Ёсць і кадры ў самой тэлестудыі, пасля таго, як яе зачысцілі ад захопнікаў.
Паліцыя абяззброіла і затрымала 13 захопнікаў тэлестудыі, заложнікаў вызвалілі. Генеральная пракуратура краіны паведаміла, што прад’явіць абвінавачанні ў тэрарызме тым, хто нападаў на тэлестудыю.
"Пракуратура прыцягне да адказнасці 13 чалавек за тэрарызм", - гаворыцца ў паведамленні.
Сітуацыя ў Эквадоры абвастрылася 7 студзеня, пасля таго, як з турмы збег верхавод банды "Лос-Чанерас" Хасэ Адольфа Вільямар па мянушцы Фіта, 9 студзеня ўспыхнулі беспарадкі ў турме Чымбараса, падчас якіх збег Фабрысіа Калон Піка, які ўзначальвае другую найбуйнейшую банду Эквадора "Лос-Лобас".
У краіне задзейнічаны ўзброеныя сілы для таго, каб аднавіць кантроль над пенітэнцыярнай сістэмай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"