Якія падзеі адбыліся 17 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 17 студзеня
У 1971 годзе адчыніўся Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр.
Хто нарадзіўся 17 студзеня
1732 год: Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні кароль Рэчы Паспалітай.
1904 год: Аляксандр Якімовіч, беларускі дзіцячы пісьменнік.
1917 год: Антон Бархаткоў, беларускі савецкі мастак-жывапісец.
Таксама сёння нарадзіліся адзін з заснавальнікаў ЗША Бенджамін Франклін, рускі тэатральны дзеяч Канстанцін Станіслаўскі і амерыканскі баксёр Мухамед Алі.
17 студзеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Феактыста і пакутніка Зосіма, якога таксама называлі Пчаляром. У гэты дзень на стол абавязкова ставілі мёд, каб яго ураджай быў добрым.
У некаторых мясцінах на Феактыстаў дзень з вёсак "праганялі чорта": адзін з мужыкоў апранаўся ў кажух навыварат, і яго "білі" і "выганялі" ўсёй вёскай. Таксама палілі кастры і скакалі праз іх. Лічылася, што ў гэты дзень асаблівае раздолле нячыстай сіле.
17 студзеня лічылася прыдатным для варажбы. Дзяўчыны ўвечары выходзілі на вуліцу і глядзелі на неба. Калі Вялікая Мядзведзіца справа, жаданне спраўдзіцца.
Калі 17 студзеня неба яснае, яшчэ доўга будуць маразы.