ЦВК расказала, як будуць галасаваць беларусы, якія жывуць за мяжой

Беларускія грамадзяне, якія пастаянна пражываюць за мяжой і стаяць на консульскім уліку ў дыппрадстаўніцтвах, атрымаюць магчымасць аддаць свае галасы на выбарах.
Sputnik
МІНСК, 23 сту – Sputnik. Участкі для галасавання на выбарах за мяжой адчыняцца не будуць, сказаў кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле слоў Карпенкі, сёння Цэнтрвыбаркаму трэба будзе вызначыць, як будуць галасаваць некаторыя катэгорыі грамадзян. Гэта ў першую чаргу адносіцца да грамадзян, якія пражываюць за мяжой, якія атрымалі адпаведныя пашпарты і стаяць на консульскім уліку.
"Мы выдзелім спецыяльна адзін участак у горадзе Мінску, дзе такія грамадзяне змогуць прагаласаваць, прыехаўшы ў Рэспубліку Беларусь", - растлумачыў беларускі чыноўнік.
Карпенка нагадаў, што ў Выбарчы кодэкс былі ўнесены змены, паводле якіх у гэтую выбарчую кампанію ўчасткі для галасавання за мяжой адчыняцца не будуць.
Раней начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун расказаў, што толькі за 2021-2022 гады з рэспублікі з’ехала больш за 200 тысяч грамадзян.
"Гэта розныя прычыны: або пасведчанне на права жыхарства, або рэлакацыя айцішнікаў: з-за санкцый, члены іх сямей і гэтак далей", - удакладніў прадстаўнік МУС.
Па яго словах, казаць аб тым, што выезд з краіны адбыўся толькі па палітычных прычынах – не зусім карэктна, але прызнаў, што выехала вялікая колькасць беларусаў.
Пасля чаго запэўніў, што беларускія ўлады не ставяць перашкод для вяртання ўласных грамадзян. Тым больш, што многія прыязджаюць у краіну для афармлення пашпартоў згодна з новымі патрабаваннямі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Карпенка: ЦВК распрацоўвае меры, якія забяспечваюць электаральны суверэнітэт