МІНСК, 24 сту – Sputnik. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ў студзені і лютым бягучага года правядзе трэніроўкі для падрыхтоўкі супрацоўнікаў асабовага складу да забеспячэння парадку ў час будучай электаральнай кампаніі, паведаміў першы намеснік міністра МУС Юрый Назаранка.
Паводле яго слоў, зараз праваахоўнікі актыўна рыхтуюцца да выбараў.
"У студзені-лютым правядзём сумесныя трэніроўкі і заняткі для падрыхтоўкі асабовага складу да гэтага мерапрыемства", - прыводзіць БелТА словы Назаранкі.
Прадстаўнік МУС таксама падкрэсліў, што міліцыя правяла ўжо разлік сіл і сродкаў. Першы намеснік міністра дадаў, што практычна на кожным выбарчым участку ў краіне арганізавана відэаназіранне.
Адзіны дзень галасавання ў Беларусі адбудзецца 25 лютага – будуць выбіраць дэпутатаў ніжняй палаты парламента (110) і мясцовых саветаў (12 514). Цяпер у краіне ідзе этап рэгістрацыі кандыдатаў, ён прадоўжыцца да 30 студзеня. З 31 студзеня па 24 лютага (уключна) будзе праходзіць агітацыя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"