Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Крэмль пракаменціраваў крушэнне самалёта Іл-76

Расійскі бок паведаміў аб тым, што кіеўскія ўлады збілі транспартны самалёт на борце, якога знаходзіліся ўкраінскія ваеннапалонныя для абмену.
Sputnik
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Забойства ўласных грамадзян з боку Украіны – гэта жахлівы акт, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

"Абмен палоннымі – гэта працэс, які адбываецца ў поўнай цішыні. Тое, што ўкраінцы забілі сваіх палонных, грамадзян, якія павінны былі апынуцца ў сябе дома літаральна праз суткі, гэта, вядома, жахлівы акт. Проста жахліва", - цытуе Дзмітрыя Пяскова агенцтва РІА Навіны.

Па словах прадстаўніка Крамля, пакуль што рана казаць пра перспектывы працэсу абмену палоннымі, таму што ён павінен праходзіць пры абсалютнай цішыні.
Прэс-сакратар расійскага лідара пракаменціраваў заявы ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага аб тым, што неабходна правесці міжнароднае расследаванне інцыдэнту.
"Калі ён мае на ўвазе міжнароднае расследаванне злачынных дзеянняў кіеўскага рэжыму, яно адназначна трэба", - лічыць Пяскоў.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што следчыя ўчора пачалі вывучаць абломкі самалёта. Пяскоў таксама адзначыў, што ваенныя павінны паведаміць, што і як адбылося.
Нагадаем, што 24 студзеня ў небе над Белгарадскай вобласць украінскія вайскоўцы збілі пры дапамозе зенітна-ракетнага комплексу транспартны самалёт Іл-76. Расійскі транспартнік перавозіў для абмену 65 украінскіх ваеннапалонных. На яго борце таксама знаходзіліся шэсць членаў экіпажа і трое суправаджаючых. У выніку крушэння самалёта ўсе, хто знаходзіўся на борце, загінулі.
Мінабароны РФ паведаміла, што ЗРК нанёс удар дзвюма ракетамі з тэрыторыі Харкаўскай вобласці. Украінскія вайскоўцы ведалі аб абмене палоннымі, які рыхтаваўся.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Мінабароны РФ пракаменціравала крушэнне ваеннага самалёта Іл-76