МІНСК, 25 сту – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Ігарам Сяргеенкам у Палацы Незалежнасці, каб абмеркаваць падрыхтоўку да электаральнай кампаніі і кадравую палітыку.
"Як у нас ідуць справы з выбарчым працэсам? Можа быць, нейкія ёсць недахопы, просьбы і гэтак далей?", - цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.
Ён нагадаў кіраўніку адміністрацыі, што ў кіраўніцтве ёсць вакансіі.
Прэзідэнт таксама выказаў меркаванне, што новы міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў справіцца са сваёй работай. Кіраўнік дзяржавы ўдакладніў, што падпісаў адпаведны ўказ аб назначэнні Хаджаева і даручыў 26 студзеня прэм’ер-міністру Раману Галоўчанку прадставіць новага міністра аховы здароўя калектыву.
Пасяджэнне УНС
Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта расказаў журналістам, што работа па фарміраванні выбарчых участкаў амаль завершана. Акруговыя камісіі да 30 студзеня завершаць праверку ўсіх кандыдатаў у дэпутаты.
"Затым – агітацыйная кампанія, потым пераходзім непасрэдна да Адзінага дня галасавання, які пройдзе ў краіне 25 лютага", - сказаў ён.
Сяргеенка адзначыў, што абмеркаваў з кіраўніком дзяржавы і пытанні, якія датычацца правядзення першага пасяджэння Усебеларускага народнага сходу, якое адбудзецца да 25 красавіка.
"Правядзенню гэтага мерапрыемства папярэднічае сур’ёзная падрыхтоўка, шэраг арганізацыйных мерапрыемстваў, пачынаючы з выбараў дэлегатаў, фарміравання парадку дня і іншых", - растлумачыў ён.
Кадравае пытанне
Кіраўнік адміністрацыі таксама дадаў, што зараз ідзе планавая работа з кадрамі і прызнаў, што ёсць праблемы пры назначэнні на асобныя кіраўніцкія пасады.
"Думаю, многія кіраўнікі са мной пагодзяцца, што работа па падборы кадраў – смая складаная", - выказаў меркаванне ён.
Пасля чаго дадаў, што ў кожнага чыноўніка, які задумваецца пра будучыню, працоўны дзень адкрываецца гэтым пытаннем і ім жа закрываецца.
"Таленавітых людзей шмат, іх трэба знаходзіць, для гэтага існуе маса форм – каб вылучыць чалавека, які будзе выконваць работу, а не проста гаварун і выскачка", - лічыць Сяргеенка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"