МІНСК, 26 сту – Sputnik. Вынікі працы вучоных шмат у чым вызначаюць будучыню Беларусі, заявіў у пятніцу прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
У Палацы Незалежнасці ў пятніцу прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў дактарам навук і атэстатаў прафесарам.
Паводле слоў Лукашэнкі, яму важна зразумець, наколькі вучоныя пагружаны ў тэматыку бягучага года, які павінен стаць новым этапам у развіцці рэспублікі.
"Ёсць мэта – перасягнуць сябе, прытым ва ўсіх сферах жыцця. Вядома, у авангардзе руху да гэтай мэты стаіце вы, людзі навукі", - сказаў прэзідэнт.
Пры гэтым ён звярнуў увагу вучоных, што іх работа і яе вынікі непасрэдна ўплываюць на тое, якой сфарміруецца будучыня ўсёй краіны.
Прыгожая вітрына
Лукашэнка асабліва адзначыў, што наказы і пажаданні да працы беларускай навуковай супольнасці застаюцца па традыцыі вельмі канкрэтнымі.
"Навуковыя дасягненні не павінны застацца прыгожай вітрынай. Нельга дапусціць, каб працы нашых вучоных стаялі на паліцы або пыліліся ў бібліятэках", - растлумачыў ён.
Паводле слоў беларускага лідара, распрацоўкі беларускіх вучоных патрэбны на вытворчасці, у бальніцах, школах. На гэта ўсё павінны звярнуць увагу начальнікі.
Пасля чаго пажадаў даследчыкам быць на вастрыі навуковага пошуку, развіваць уласныя навуковыя школы, каб рабіць свой уклад у развіццё рэспублікі.
"Ведаю, якая цяжкая ваша праца. Прыйшлося ў жыцці неяк наблізіцца да гэтага – не дакрануцца, а наблізіцца. Далей справа не пайшла, таму што я зразумеў, што вучоным быць, напэўна, не для мяне", - прызнаўся кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка прыгадаў, што гэта было даўно, але ён зразумеў, што прыняў правільнае рашэнне, бо гэта цяжкая праца, а навукоўцы, якія дасягнулі поспеху, заслугоўваюць павагі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"