Швед: камісія па вяртанні апазіцыянераў у краіну працягне працу

Улады рэспублікі раней ініцыявалі стварэнне спецыяльнай камісіі для разгляду зваротаў грамадзян, якія жадаюць вярнуцца ў краіну.
Sputnik
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Кіраўнік дзяржавы падтрымаў прапанову працягнуь працу Камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь па пытаннях учынення імі правапарушэнняў, заявіў Генеральны пракурор Андрэй Швед.
Паводле яго слоў, работа гэтай камісіі будзе працягнута яшчэ на адзін год. Праект адпаведнага ўказа ўжо падрыхтаваны і ўнесены прэзідэнту.
"Чакаем рашэння, але гэта ўжо тэхнічны бок медаля. Таму, улічваючы вынікі першага года працы: у цэлым больш за 150 заяў паступіла", - кажа Швед на відэа, размешчаным у афіцыйным Telegram-канале Генпракуратуры.
Пры гэтым генпракурор нагадаў аб тым, што ў рабоце камісія зыходзіць з таго, што ніхто нікога не прымушае сюды вяртацца. Але нават у плане інфармацыйнага супрацьборства вынікі ўжо ёсць.
"Таму работу будзем працягваць яшчэ ў гэтым годзе ў такім жа рэжыме", - запэўніў ён удзельнікаў чарговага пасяджэння камісіі.
Па меркаванні Андрэя Шведа, у працы ў камісіі ўсё атрымліваецца, механізм ужо адпрацаваны, а падыходы вядомыя і зразумелыя.
Першае пасяджэнне дадзенай камісіі адбылося ў красавіку мінулага года. На ім прысутнічалі кіраўнік КДБ Іван Церцель, член Савета рэспублікі Валерый Гайдукевіч, кіраўнік БТ Іван Эйсмант, кіраўнік АНТ Марат Маркаў, намеснік генпракурора Аляксей Стук, кіраўнік таварыства "Веды" Вадзім Гігін, кіраўнік установы "Круглы стол дэмакратычных сіл" Юрый Васкрасенскі.
Згодна з указам прэзідэнта, камісія будзе разглядаць заявы грамадзян Беларусі, якія жадаюць вярнуцца ў рэспубліку. Мяркуецца, што яны ўчынілі правапарушэнні з 1 студзеня 2020 года да 31 снежня 2023 года.
Для таго, каб камісія разгледзела іх просьбы аб вызваленні ад адказнасці, трэба накіраваць пісьмовы зварот, у тым ліку прымаюцца электронныя заявы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Завочны суд над кіраўнікамі экстрэмісцкай арганізацыі BYPOL пачаўся ў Мінску