Галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах пачалося ў Фінляндыі

Датэрмінова ўжо прагаласавалі 44,7% выбаршчыкаў, ці 1,9 млн чалавек.
Sputnik
МІНСК, 28 сту – Sputnik. Галасаванне на выбарах прэзідэнта краіны пачалося ў Фінляндыі.
Як раней паведамляла мясцовае міністэрства юстыцыі, выбарчыя ўчасткі будуць працаваць з 9:00 (10:00 па мінскім часе) да 20:00 (21:00 па мінскім часе).
Усяго правам голасу валодаюць 4,2 млн грамадзян. Датэрмінова ўжо прагаласавалі 44,7% выбаршчыкаў, ці 1,9 млн чалавек.
Галасы пачнуць падлічваць адразу пасля закрыцця ўчасткаў, калі ў выніку ніхто з кандыдатаў не набярэ больш за 50% галасоў, праз два тыдні, 11 лютага, пройдзе другі тур.
Афіцыйныя вынікі першага тура павінны быць абвешчаны не пазней за 30 студзеня, другога – не пазней за 14 лютага.
У выбарах удзельнічаюць дзевяць кандыдатаў, аднак, паводле апытанняў, асноўныя прэтэндэнты на перамогу – былы прэм’ер-міністр Аляксандр Стуб і былы кіраўнік МЗС Пека Хаавіста. Так, па даных свежага апытання грамадскага вяшчальніка Yle, за першага гатовыя аддаць галасы 27% выбаршчыкаў, за другога – 23%. Следам ідзе спікер парламента, кандыдат ад правай партыі "Сапраўдныя фіны", Юсі Хала-аха, якога падтрымліваюць 18%.

Што вядома пра асноўных кандыдатаў

Аляксандр Стуб: выступіў за пазбаўленне фінскага пашпарта грамадзян, у якіх ёсць расійскія пашпарты, падтрымлівае прыняцце Украіны ў НАТА і ЕС.
Пека Хаавіста: прыхільнік закрыцця мяжы Фінляндыі з РФ.
Юсі Хала-аха: неаднаразова заяўляў, што ранейшых адносін з Расіяй больш не будзе, таксама выступіў за пазбаўленне фінскага грамадзянства тых, хто мае расійскія пашпарты.
Прэзідэнт Фінляндыі выбіраецца тэрмінам на 6 год. Паўнамоцтвы дзеючага прэзідэнта Саўлі Нііністэ заканчваюцца ў лютым, ён займаў пасаду два тэрміны запар – гэта максімальна магчымы перыяд.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Калючая загарода Еўрасаюза
Валодзін: жалезная заслона на мяжы з РФ абыдзецца Фінляндыі ў 3 млрд еўра