Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка прапанаваў Пуціну з’ездзіць у Антарктыду

У нядзелю лідары дзвюх краін па відэаканферэнцсувязі прынялі ўдзел у цырымоніі ўводу ў доследную эксплуатацыю новага зімовачнага комплексу станцыі "Восток" у Антарктыдзе.
Sputnik
МІНСК, 28 сту – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў свайму расійскаму калегу Уладзіміру Пуціну наведаць Антарктыду, расійскі лідар станоўча адказаў на гэтую прапанову.
У нядзелю лідары дзвюх краін па відэаканферэнцсувязі прынялі ўдзел у цырымоніі ўводу ў доследную эксплуатацыю новага зімовачнага комплексу станцыі "Восток" у Антарктыдзе.
На заканчэнне цырымоніі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў: "Можа, калі-небудзь махнем, цікава".
"Так, добра", з усмешкай адрэагаваў на гэтую прапанову Уладзімір Пуцін.
Нагадаем, з 2006 года Беларуская антарктычная экспедыцыя працавала з расійскімі палярнікамі на станцыі "Молодежная".
А ў кастрычніку 2015 года беларусы заснавалі ўласную станцыю ў Антарктыдзе – "Гара Вячэрняя". Яна знаходзіцца на ўсход ад гары Вячэрняй (272 м), на ўзбярэжжы мора Касманаўтаў, гэта бліжэйшая да "Молодежной" палярная станцыя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Беларуская антарктычная экспедыцыя стане круглагадовай