Цэны вагаюцца: колькі каштуе сямейны адпачынак у Турцыі

Анталійскае ўзбярэжжа карыстаецца папулярнасцю ў жыхароў Беларусі, чакаецца, што са студзеня цэны на адпачынак стануць яшчэ вышэй.
Sputnik
МІНСК, 28 сту – Sputnik. Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый (РСТА) з дапамогай аднаго з тураператараў прааналізаваў кошт адпачынку ў Турцыі для беларусаў, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце арганізацыі.
Для зручнасці разліку за аснову РСТА ўзяў самы папулярны тур на сем начэй, пражыванне з харчаваннем "усё ўключана і вышэй", трансферам і медстрахоўкай. У меркаваны водпуск адпраўляюцца два дарослыя і дзіця (ад 2 да 12 гадоў).
Самыя танныя цэны на "добрыя атэлі катэгорыі чатырох-пяці зорак" пачынаюцца ў маі ад 2,1 тыс еўра да 2,5 тыс. Даражэй за ўсё выходзіць адпачыць у жніўні – ад 2,5 тыс да 3,4.
Для тых, хто захацеў адпачыць у пяцізоркавай гасцініцы "з добрым харчаваннем, сэрвісам, дзіцячай інфраструктурай і іншымі паслугамі", кошт паездкі пачынаецца ад 2,1 тыс еўра ў маі і да 2,7 тыс. Гэта па-ранейшаму самы прывабны па грошах варыянт. Даражэй за ўсё водпуск абыдзецца ў ліпені – цэны пачынаюцца ад 2,7 тыс еўра да 3,3 тыс.
А вось мацней за ўсё ўдарыць па кашальку адпачынак узроўню прэміум. Туры ў маі пачынаюцца ад 2,8 тыс еўра, а ў жніўні яны ўжо стартуюць ад 3,8 тыс еўра.

"Цэны ў сезон на адпачынак на самым папулярным узбярэжжы Турцыі вагаюцца. Коштавая розніца ў залежнасці ад тыпу размяшчэння – выбіраеце вы з сям’ёй у жніўні 2024 года эканамічную чацвёрку-пяцёрку або пяцізоркавы атэль прэміум-класа – можа складаць практычна да некалькіх тысяч еўра", - адзначылі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый.

Там таксама папярэдзілі, што дадзеныя цэны сапраўдныя да 30 студзеня. Ужо з пачатку наступнага месяца варта чакаць заўважнае павышэнне на 15-40%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Беларусь і В’етнам падпісалі пагадненне аб узаемнай адмене віз