МІНСК, 28 сту – Sputnik. Масква адэкватна і эфектыўна адкажа на любыя спробы краін Захаду канфіскаваць расійскую нерухомасць і актывы, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на расійскае знешнепалітычнае ведамства.
"Аб нелегітымнасці аднабаковых прымусовых мер, якія прымаюцца заходнімі краінамі ў адносінах да расійскай уласнасці за мяжой, мы гаварылі не раз", - цытуе агенцтва заяву МЗС РФ.
У ведамстве нагадалі, што неаднаразова заяўлялі аб неправамернасці канфіскацыі маёмасці Расійскай Федэрацыі, аб тым, што такі крок "парушае асноватворныя прынцыпы і нормы міжнароднага права, уключаючы суверэнную роўнасць дзяржаў".
У сувязі з чым у ведамстве падкрэслілі, што падобныя дзеянні можна кваліфікаваць выключна як "абуральны замах на суверэнную нерухомасць і банальны, непрыкрыты крадзеж адной групай дзяржаў уласнасці іншай".
Пасля чаго падкрэслілі, што на Захадзе могуць быць упэўнены ў адэкватным і эфектыўным адказе з боку Расіі на любыя спробы канфіскаваць нерухомасць ці любыя іншыя актывы РФ.
Арыштаваныя актывы
Пасля пачатку спецаперацыі ва Украіне Еўрасаюз і краіны G7 замарозілі амаль палову расійскіх валютных рэзерваў, сума склала каля 300 млрд еўра.
Каля 200 млрд еўра знаходзіцца ў ЕС. Гэтыя актывы, як неаднаразова заяўляла Еўракамісія, заходнія краіны хочуць перадаць Украіне.
Акрамя таго, у палаце прадстаўнікоў кангрэса ЗША быў падтрыманы законапраект, які дае прэзідэнту Джо Байдэну права на канфіскацыю суверэнных расійскіх актываў, дзяржаўнаму сакратару – перадаваць іх на карысць Украіны і міжнародных арганізацый.
У лютым 2023 года Вашынгтон аб’явіў аб першай у гісторыі перадачы ўкраінскаму боку актываў, якія былі канфіскаваны ў расійскага прадпрымальніка.
Як заяўляў з гэтай нагоды прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, людзі, якія займаюцца адабраннем расійскіх актываў за мяжой, не разумеюць негатыўных наступстваў для сябе. Ён адзначыў, што за гэты час Расія зарабіла ў два разы больш, чым у яе замарожана актываў на Захадзе.
У лістападзе мінулага года Пуцін падпісаў указ, які дазваляе абмяняць частку заблакіраваных у Расіі сродкаў замежных кампаній на замарожаныя актывы расіян.
У студзені гэтага года парламент Латвіі канчаткова прыняў законапраект аб перадачы культурнага цэнтра "Дом Москвы" ў Рызе ва ўласнасць латвійскай дзяржавы. Як заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, расійскі бок расцаніў перадачу рыжскага "Дома Москвы" ва ўласнасць Латвіі як рэйдарства і крадзеж у дзяржаўным маштабе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"