МІНСК, 29 сту – Sputnik. Расійскія Узброеныя сілы вызвалілі сяло Табаеўка на купянскім кірунку, а таксама палепшылі становішча на пярэднім краі на чырвоналіманскім, паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве абароны РФ.
На купянскім напрамку дзеяннямі падраздзяленняў заходняй групоўкі войск "вызвалены населены пункт Табаеўка Харкаўскай вобласці". Таксама ў раёне населенага пункта Сінькоўка Харкаўскай вобласці былі адбіты тры атакі груп 30-й і 32-й мехбрыгад УСУ.
"Страты праціўніка склалі да 30 вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, тры пікапы, а таксама гаўбіца "Мста-Б", - праінфармавалі ў ведамстве.
На чырвоналіманскім напрамку падраздзяленні групоўкі "Цэнтр" палепшылі становішча на пярэднім краі. Пры падтрымцы артылерыі было нанесена паражэнне штурмавым групам 63-й мехбрыгады УСУ ў раёнах населеных пунктаў Ямполаўка (ДНР) і Чырвоная Дзіброва (ЛНР). Там страты УСУ склалі да 280 салдат, танк і тры аўтамабілі.
На паўднёваданецкім напрамку падраздзяленнямі групоўкі "Усход" адбіта атака 127-й брыгады тэрытарыяльнай абароны каля вёскі Прыютнае (Запарожская вобласць). Пры гэтым было знішчана да 90 вайскоўцаў праціўніка і два аўто.
Паводле звестак Мінабароны, на данецкім напрамку каля вёсак Белагораўка і Пераезнае (ДНР) было адбіта шэсць атак УСУ, страты Украіны склалі каля 210 салдат, знішчаны дзве гарматы Д-30 і супрацьтанкавая гармата "Рапіра".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"