Якія падзеі адбыліся 30 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 30 студзеня
У 2010 годзе была афіцыйна адчынена "Мінск-Арэна".
Хто нарадзіўся 30 студзеня
1921 год: Іван Шамякін, народны пісьменнік Беларусі.
Таксама сёння нарадзіліся 32-і прэзідэнт ЗША Франклін Дэлана Рузвельт і брытанскі спявак і кампазітар Філ Колінз.
30 студзеня ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква ўспамінае вялебнага Антонія Вялікага.
У народным календары гэты дзень вядомы як Антон-Перазімнік. Сяляне падлічвалі, колькі корму засталося да Юр'ева дня, які прыходзіў вясной. Таксама ў царкву прыносілі сена, якое асвячалі і потым кармілі ім дамашніх жывёл.
Жанчыны пяклі круглы хлеб і пірагі, якія сімвалізавалі сонейка і павінны былі паскорыць надыход вясны. Гэтымі пірагамі частавалі блізкіх і дзяцей.
Калі 30 студзеня пацяплела, хутка прыйдуць маразы. Калі апоўдні можна ўбачыць сонейка, вясна прыйдзе рана, а калі ідзе снег, яна будзе позняй і халоднай.