МІНСК, 30 сту – Sputnik. Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) ануляваў вынікі выступлення расійскай спартсменкі Камілы Валіевай на Алімпійскіх гульнях у Пекіне, зборная РФ апусцілася на трэцяе месца ў камандным турніры фігурыстаў, паведамляецца на афіцыйным сайце ISU.
У панядзелак, 29 студзеня, Спартыўны арбітражны суд (CAS) прыняў рашэнне дыскваліфікаваць Валіеву на чатыры гады за парушэнне антыдопінгавых правіл. Тэрмін адхілення яе ад спаборніцтваў адлічваецца з 25 снежня 2021-га.
Пасля анулявання вынікаў Валіевай змянілася становішча зборных у камандным турніры. Першае месца замест прадстаўнікоў РФ заняла каманда ЗША, другое – Японіі, зборная Расіі апусцілася на трэці радок.
Раней Алімпійскі камітэт Расіі (АКР) заявіў, што па правілах вынікі камандных спаборніцтваў на Гульнях у Пекіне не залежаць ад вынікаў разгляду індывідуальнай справы і юрыдычна не падлягаюць перагляду. АКР выказаў гатоўнасць пры неабходнасці прыняць меры па юрыдычнай абароне расійскіх спартсменаў.
Валіева і допінг
Пра тое, што спартсменка здала станоўчую допінг-пробу, стала вядома 8 лютага 2022 года – на наступны дзень пасля заканчэння каманднага турніру на Алімпіядзе-2022 у Пекіне, дзе зборная Расіі разам з Валіевай у складзе атрымала перамогу.
З-за допінгавай справы МАК прыняў рашэнне адтэрмінаваць узнагароджанне прызёраў алімпійскага каманднага турніру да вынясення канчатковага рашэння.
Каміле Валіевай – 17 гадоў, перад Гульнямі ў Пекіне яна стала чэмпіёнкай Еўропы-2022 у адзіночным катанні. З’яўляецца прызёркай чэмпіянатаў Расіі. Мае званне заслужанага майстра спорту РФ, узнагароджана ордэнам Дружбы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"