МІНСК, 31 сту – Sputnik. Долар служыць зброяй для вырашэння палітычных задач – патэнцыяльнай або дзеючай, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў падчас сустрэчы з шэрпамі і су-шэрпамі краін БРІКС.
"Долар з’яўляецца, ужо відавочна цяпер для ўсіх, або дзеючай, або патэнцыяльнай зброяй рашэння палітычных задач", - заявіў Лаўроў.
Міністр таксама адзначыў, што долары і гранты сталі інструментамі прымусу. Нагадаў ён і пра тое, што зараз прымяняюцца аднабаковыя санкцыі, а таксама "культура адмены".
Расійская Федэрацыя старшынствуе ў БРІКС у гэтым годзе. Пры гэтым да міжнароднага аб'яднання далучыліся новыя ўдзельнікі. Сярод іх Егіпет, Эфіопія, Іран, ААЭ і Саудаўская Аравія.
Стаць членам БРІКС імкнецца і Беларусь. Не так даўно міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік заявіў, што беларускі бок разлічвае на падтрымку Індыі ў гэтым пытанні.
Садружнасць была заснавана ў 2006 годзе на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме (ПМЭФ). Першымі краінамі-ўдзельніцамі сталі Бразілія, Расія, Індыя і Кітай. Адгэтуль і была прыдуманая абрэвіятура БРІК (у английскім варыянце BRIC – Brazil, Russia, India, China).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"