МІНСК, 1 лют – Sputnik. Ваенная дактрына Беларусі дэкларуе гатоўнасць адстойваць нацыянальныя інтарэсы, сказаў начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Генштаба Арцём Буторын.
Паводле яго слоў, сама па сабе Ваенная дактрына рэспублікі мае, як і раней, міралюбівую накіраванасць таму, што ў ёй ніхто не разглядаецца ў якасці ворага.
Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу, што ў дакуменце дэкларуецца гатоўнасць абараняць нацыянальныя інтарэсы пры дапамозе ўсіх даступных сіл і сродкаў.
"Я разумею, што перапрацоўка Ваеннай дактрыны адразу выклікае асцярогі ў насельніцтва ў плане таго – ці не збіраемся мы ваяваць. Хачу супакоіць усіх – ваяваць мы не збіраемся", - цытуе Буторына прэс-служба Мінабароны.
Пасля чаго дадаў, што дактрына абнаўляецца, таму што яна павінна адпавядаць выклікам і пагрозам, якія з’яўляюцца цяпер.
Прадстаўнік Генштаба нагадаў, што ў гэтым дакуменце не разглядаюцца спосабы, формы і тактыка выкарыстання ядзернай зброі.
"Мы ў дактрыне дэкларуем палітычныя моманты, што ядзерная зброя з’яўляецца сродкам стратэгічнага стрымлівання ад развязвання агрэсіі супраць нашай дзяржавы", - канстатаваў Буторын.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"