МІНСК, 2 лют – Sputnik. Беларускія каталікі адзначаюць сёння адно з галоўных свят рэлігійнага календара – Стрэчанне Гасподняе.
Як расказалі Sputnik у Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі, сёння ў касцёлах пройдуць святочныя богаслужэнні, а святары правядуць асвячэнне свечак.
Стрэчанне заўсёды адзначаецца на 40 дзень пасля Раства Хрыстова – у памяць таго, што Маці Божая ў гэты дзень прынесла маленькага Ісуса ў храм. На грамнічных абразах заўсёды малююцца Дзева Марыя з немаўлём, Іосіф, а таксама Святы Сімяон, які сустрэў іх у храме.
Вялікая грамнічная свечка пасля асвячэння гарыць у алтары, а маленькія асвечаныя ў гэты дзень свечкі ўручаюцца вернікам, якія ў гэты дзень прынялі хрышчэнне.
Дарэчы, свечкі, якія запальваюцца ў храмах, называюцца грамнічнымі. У народзе здаўна верылі, што запаленая грамнічная свечка валодае асаблівай сілай. Іх выкарыстоўвалі падчас небяспекі, напрыклад, падчас навальніцы, калі грымеў гром.
У гэты дзень у народзе існуе шэраг забарон: нельга мыць, прыбіраць, не рэкамендавана адпраўляцца ў далёкую дарогу.
У праваслаўных Стрэчанне прыпадае на 15 лютага.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"