Якія падзеі адбыліся 5 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 5 лютага
У 1992 годзе былі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Аўстрыя.
Хто нарадзіўся 5 лютага
1923 год: Леанід Шчамялёў, беларускі жывапісец, народны мастак Беларусі.
1930 год: Расціслаў Янкоўскі, савецкі і беларускі акцёр.
Таксама сёння нарадзіўся партугальскі футбаліст Крышціяну Раналду.
5 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Клімента і пакутніка Агафангела.
Гаспадыні ў гэты дзень пяклі пірагі з курыцай, якія сімвалізавалі ўрадлівасць і сямейнае шчасце. Кожны член сям'і з'ядаў па кавалачку, а рэшткамі кармілі дамашніх жывёл.
Калі ў гэты дзень было шмат снегу, гэта значыць, будзе шмат хлеба. Калі заўважылі вавёрку на дрэве – будзе адліга. Яркае сонейка прадвяшчае раннюю вясну.