Якія падзеі адбыліся 7 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 7 лютага
У 1994 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Лаосам.
Хто нарадзіўся 7 лютага
1546 год: Фёдар Еўлашоўскі, беларускі палітык і пісьменнік-мемуарыст.
1901 год: Вера Пола, народная артыстка Беларусі.
1926 год: Анатоль Фядосік, беларускі фалькларыст.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі гуманіст Томас Мор і брытанскі пісьменнік Чарльз Дыкенс.
7 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Рыгора Багаслова.
У гэты дзень нашы продкі дзякавалі адзін аднаму за добрыя ўчынкі, таксама імкнуліся зрабіць нешта добрае самі. Прычым хваліцца ўласнымі справамі было нельга, лічылася, што Бог і так бачыць добрыя ўчынкі.
Калі 7 лютага ідзе моцны снег, наступная восень будзе ранняя. Па надвор'і ў другой палове дня можна меркаваць пра другую палову зімы.