ЦВК: першыя вынікі адзінага дня галасавання будуць вядомы ў ноч 26 лютага

Папярэднія вынікі будуць агучаны без лічбаў, поўную інфармацыю ЦВК Беларусі паведаміць крыху пазней.
Sputnik
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Цэнтральная выбарчая камісія плануе дастаткова аператыўна падвесці папярэднія вынікі выбараў у ніжнюю палату беларускага парламента, паведаміў намеснік начальніка аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарату ЦВК Іван Тоўкач.

"Ужо ў ноч 26 лютага, каля дзвюх гадзін, ЦВК плануе падвесці папярэднія вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў", - праінфармаваў прадстаўнік камісіі, яго словы прыводзіць БелТА.

Як растлумачыў Тоўкач, папярэднія вынікі будуць без лічбаў, але плануецца "агучыць хаця б пераможцаў гэтай гонкі". Потым у дзённы час інфармацыйны цэнтр ЦВК давядзе ўжо інфармацыю з лічбамі.
Намеснік начальніка аддзела таксама адзначыў, што час падліку галасоў павялічыцца, але не ў разы.
"Трэба разумець, што падлік галасоў у адзіны дзень галасавання ад падліку на мясцовых выбарах адрозніваецца дабаўленнем аднаго віду бюлетэня", - дадаў ён.

Адзіны дзень галасавання

Падчас першага ў гісторыі Беларусі адзінага дня галасавання, які адбудзецца 25 лютага, будуць выбраны 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і 12 514 дэпутатаў мясцовых саветаў.
На месцы ў парламенце прэтэндуюць 265 кандыдатаў, за мандаты дэпутатаў мясцовых саветаў плануюць пазмагацца 18 802 чалавекі.
З 31 студзеня пачаўся перыяд агітацыі, які скончыцца 24 лютага. Датэрміновае галасаванне пройдзе з 20 па 24 лютага ўключна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Анфімаў: задача місіі назіральнікаў СНД – даць аб’ектыўную карціну выбараў