МІНСК, 8 лют – Sputnik. На пасаду прэзідэнта Расіі прэтэндуюць чатыры кандыдаты, сказала ў чацвер старшыня ЦВК РФ Эла Памфілава, паведамляе РІА Навіны.
"Па выніках сённяшняга пасяджэння ЦВК стала зразумела, што ў бюлетэнях на выбарах прэзідэнта будзе чатыры кандыдаты", - заявіла яна.
Гэта – Уладзімір Пуцін, Уладзіслаў Даванкоў, Леанід Слуцкі і Мікалай Харытонаў.
Пуцін зарэгістраваны як самавылучэнец, Даванкоў ідзе на выбары ад партыі "Новые люди", Слуцкі заяўлен ад ЛДПР, а Харытонаў – ад КПРФ.
Раней ЦВК Расіі адмовіў у рэгістрацыі вылучэнцу ад партыі "Гражданская инициатива" Барысу Надзеждзіну. Гэтае рашэнне было прынята ў сувязі з высокім працэнтам браку ў сабраных ім выбарчых подпісах.
Таксама на пасяджэнні расійскага Цэнтрвыбаркама 8 лютага было адмоўлена яшчэ траім прэтэндэнтам – Сяргею Малінковічу, Анатолю Баташаву і Радзе Рускіх.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"