МІНСК, 13 лют – Sputnik. Для такой кампактнай краіны, як Беларусь, 30 тыс замежных студэнтаў з больш за 100 дзяржаў – нядрэнны паказчык, заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка, перадае яго прэс-служба.
У аўторак, 13 лютага, кіраўнік дзяржавы праводзіць у Палацы Незалежнасці сустрэчу з членамі Рэспубліканскага савета рэктараў ВНУ.
"Экспарт адукацыйных паслуг за 2023 год склаў больш за 90 млн долараў. Таксама нядрэнна", - ацаніў лічбы беларускі лідар.
Зараз у беларускіх ВНУ навучаецца каля 30 тыс замежнікаў з больш за 100 краін свету. Часцей за іншыя вышэйшую адукацыю ў Беларусі выбіраюць грамадзяне КНР (каля 37% ад усіх замежных студэнтаў), на другім месцы – Узбекістан і Туркменістан.
Таксама, паводле інфармацыі Мінадукацыі, на вучобу ў рэспубліку сталі актыўна прыязджаць грамадзяне афрыканскіх краін і карыбскага рэгіёна. Акрамя таго, ёсць навучэнцы з такіх экзатычных краін і дзяржаў далёкай дугі, як Сэнт-Вінсэнт і Грэнадзіны, Сальвадор і іншыя.
Лукашэнка сказаў, што для такой невялікай краіны, як Беларусь, 30 тыс студэнтаў-замежнікаў – гэта добры паказчык.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"