Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Расійскія вайскоўцы збілі дроны УСУ над Белгародскай і Бранскай абласцямі

Украінскія ўзброеныя сілы перыядычна прадпрымаюць спробы атакаваць беспілотнікамі аб’екты, размешчаныя на расійскай тэрыторыі.
Sputnik
МІНСК, 13 лют – Sputnik. УСУ спрабавалі ўдарыць беспілотнікамі самалётнага тыпу па аб’ектах на тэрыторыі Расіі, дроны былі зншчаны над Белгародскай і Бранскай абласцямі, паведамілі ў прэс-службе абароннага ведамства РФ.
Сродкі СПА Расіі спынілі спробу кіеўскага рэжыму правесці тэрарыстычную атаку ў аўторак каля 11:30.
"Дзяжурнымі сродкамі СПА ўкраінскі беспілотны лятальны апарат знішчаны над тэрыторыяй Белгародскай вобласці", - паведамілі ў Мінабароны.
Пазней, каля 12:30, супрацьпаветраная абарона знішчыла яшчэ чатыры дроны УСУ. Тры з іх былі збіты над Белгародскай вобласцю, адзін – над Бранскай.

Спробы ўдарыць па сумежжы

УСУ не раз спрабавалі атакаваць расійскае сумежжа і Крым. Для гэтага выкарыстоўваюцца розныя спосабы. Як правіла, у ход ідуць беспілотнікі самалётнага тыпу і рэактыўныя сістэмы залпавага агню "Альха" і Vampire. Апошні з'яўляецца прадуктам абаронпрама Чэхіі.
Далёкасць агню з гэтых РСЗА дазваляе дацягнуцца да прыгранічных населеных пунктаў Расіі.
Так, у канцы снежня ўкраінская армія нанесла масіраваны ўдар па цэнтры Белгарада. Паводле афіцыйнай інфармацыі ў выніку атакі загінулі 25 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей. Усяго пацярпела больш за 100 жыхароў расійскага рэгіёна.
Раней афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава падкрэслівала, што атакі Украіны на расійскія грамадзянскія аб’екты не застануцца без адказу. Яна таксама адзначыла, што Масква не будзе ігнараваць ролю заходніх спецслужбаў, якія перадаюць Кіеву разведінфармацыю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пыл у вочы: дзевяць гадоў таму лідары ЕС паабяцалі мір Данбасу