Лукашэнка распавёў паслам пра беларускія брэнды і каштоўнасці

Беларускія ўлады ў бягучым годзе вырашылі зрабіць стаўку на якасць айчыннай прадукцыі і паслуг, каб павысіць папулярнасць у свеце.
Sputnik
МІНСК, 15 лют – Sputnik. Мы заўсёды шчыра сустракаем сяброў і партнёраў, зацікаўленых ва ўмацаванні адносін з нашай краінай, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі.
Даверчыя граматы ў Палацы Незалежнасці сёння ўручалі паслы Азербайджана, Узбекістана, Кыргызстана, Турцыі, Японіі, Непала, Султаната Аман і Гвінейскай Рэспублікі.
"Гасціннасць – адзін з галоўных беларускіх брэндаў, якім мы вельмі ганарымся і перадаём з пакалення ў пакаленне. А найвялікшыя каштоўнасці для беларусаў – мір і згода, магчымасць спакойна працаваць і развівацца", - цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.
Паводле яго слоў, беларускі бок прытрымліваецца палітыкі, што бяспека ў свеце павінна быць адзінай і непадзельнай. Таму на міжнароднай арэне павінен быць выбудаваны справядлівы парадак, які дасць магчымасці ўсім народам, а не "залатому мільярду".

Курс на мадэрнізацыю

Беларускі лідар расказаў замежным дыпламатам, што ў рэспубліцы бягучы год аб’яўлены Годам якасці. Ён закліканы не проста палепшыць якасць, а перайсці на новую ступень.
"Гэта курс на мадэрнізацыю, тэхнічнае перааснашчэнне вытворчасцей, стварэнне новых рабочых месцаў і скарачэнне затрат", - растлумачыў ён.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў сукупнасці гэта надасць сур’ёзны імпульс усяму беларускаму сектару вытворчасці. Таму Беларусь адкрыта да сустрэчных прапаноў па рэалізацыі сумесных праектаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Грызлоў: дзеянні Захаду прывялі да распаду сістэмы падтрымання міру