Відэа

Мітынг-рэквіем у памяць аб загінулых у Афганскай вайне прайшоў у Мінску – відэа

Ветэраны Афгана, родныя загінулых і прадстаўнікі ведамстваў і грамадскіх арганізацый сабраліся на Востраве Мужнасці і Смутку на мітынг-рэквіем, прысвечаны 35-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана.
Sputnik
Міністр абароны Віктар Хрэнін і дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч усклалі кветкі да манумента на "Востраве слёз" у цэнтры Мінска ў памяць аб загінулых падчас вайны ў Афганістане ў 1979-1989 гадах.
Традыцыйна ў гадавіну вываду савецкіх войск з Афганістана тут праводзіцца мітынг-рэквіем. У гэтым годзе з моманту заканчэння Афганскай вайны для савецкіх воінаў спаўняецца 35 гадоў.
"Востраў мужнасці і смутку" – мемарыял, прысвечаны беларускім воінам-інтэрнацыяналістам, якія ваявалі ў Афганістане. У той вайне ўдзельнічалі больш за 30 000 беларусаў, у спісах загінулых – амаль 800 з іх, больш за 700 засталіся інвалідамі.
"Сэрцы беларусаў захоўваюць памяць аб суайчынніках, якія сталі непахіснай перашкодай міжнароднаму тэрарызму", - гаворыцца ў звароце прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі да воінаў-афганцаў з нагоды гадавіны вываду войск.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"