Пуцін: Байдэн для Расіі лепш у якасці прэзідэнта ЗША

Расійскі лідар назваў свайго амерыканскага калегу палітыкам моцнай фармацыі, але якога можна пры гэтым прагназіраваць.
Sputnik
МІНСК, 15 лют – Sputnik. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што для РФ з магчымых лідараў ЗША лепш дзеючы кіраўнік дзяржавы Джо Байдэн, чым былы лідар краіны Дональд Трамп.
"Ён чалавек больш вопытны, якога можна прагназіраваць, ён палітык моцнай фармацыі", - сказаў прэзідэнт РФ у інтэрв’ю журналісту Паўлу Зарубіну.
Пуцін таксама выказаўся пра стан здароўя Байдэна, паведаміўшы, што не мае права даваць на гэты конт якія-небудзь каментарыі, бо не з’яўляецца ўрачом. Пры гэтым ён адзначыў, што не можа казаць і аб недзеяздольнасці Бэйдэна, паколькі нічога такога ў ім не ўбачыў.
"Калі сустракаўся з Байдэнам у Швейцарыі, гэта было, праўда, некалькі гадоў таму, тады ўжо казалі аб тым, што ён недзеяздольны. Нічога падобнага я не бачыў", - сказаў Пуцін.
Прэзідэнт РФ таксама пракаменціраваў выпадак, калі амерыканскі лідар, выходзячы з верталёта, стукнуўся галавой.
"Ну, хто ў нас не ўдараўся дзе-небудзь галавой? Хай першы кіне ў яго камень", - сказаў на заканчэнне ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пуцін: я не казаў, што СВА звязана з пагрозай нападзення НАТА на Расію