Беларуска стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы па барацьбе

За медалі чэмпіянату Еўропы і месца на пастаменце пазмагаюцца яшчэ тры беларускія спартсменкі.
Sputnik
МІНСК, 16 лют – Sputnik. Беларуская спартсменка Алеся Гетманава адкрыла медальны залік жаночай нацыянальнай каманды па барацьбе на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у венгерскай сталіцы Бухарэсце, паведамляе Sputnik.
У вагавой катэгорыі да 59 кілаграмаў яна стала бронзавым прызёрам. Пераможца мінулага еўрапейскага форуму Анастасія Нічыта з Малдовы не выйшла на паядынак з-за пералому рабра.
У чэмпіянаце за медалі будуць змагацца і іншыя прадстаўніцы Беларусі. Так, у фінале чэмпіянату выступяць прызёры Алімпіяды ў Токіа Ірына Курачкіна і Ванеса Каладзінская.
У паўфінале Каладзінская з відавочнай перавагай адолела грэчаскую спартсменку Марыю Прэваларакі, а ў вырашальным паядынку яе саперніцай будзе тытулаваная Эма Мальмгрэн са Швецыі.
Курачкіна ў катэгорыі да 57 кілаграмаў у паўфінале адолела прадстаўніцу Польшчы Ангеліну Лысак, у фінальным паядынку беларуска сустрэнецца з Эвелінай Нікаловай з Балгарыі.
Яшчэ адна беларуска Вераніка Іванова будзе змагацца за бронзавую ўзнагароду ў катэгорыі 62 кг.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
IIHF працягнула адхіленне зборнай Беларусі па хакеі на сезон-2024/25