МІНСК, 16 лют – Sputnik. Дзяржаўтаінспекцыя на дзесяць дзён возьме маршрутныя таксі пад узмоцнены кантроль, паведамілі ў галоўным упраўленні ДАІ МУС Беларусі.
Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў будзе праводзіцца з 16 да 26 лютага. Іх мэта – павышэнне бяспекі перавозак пасажыраў маршруткамі, і прадухіленне парушэнняў, якія ўчыняюць іх вадзіцелі.
Па даных ДАІ, з пачатку 2024 года з удзелам маршрутак адбылося шэсць аварый, у іх адзін чалавек загінуў і яшчэ 15 былі траўміраваны.
"Па ўсёй краіне інспектары пракантралююць выкананне вадзіцелямі маршрутных мікрааўтобусаў ПДР і перавозкі пасажыраў у частцы выканання патрабаванняў забеспячэння бяспекі", - сказалі ў Дзяржаўтаінспекцыі.
З арганізацыямі-перавозчыкамі, якія выпускалі на рэйсы няспраўныя аўто, або вадзіцелі якіх учынялі грубыя правапарушэнні, правядуць дадатковую прафілактычную работу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"