МІНСК, 16 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў аб контртэрарыстычнай аперацыі, якая прайшла напярэдадні ў Лельчыцкім раёне, – на мяжы з Украінай затрымалі некалькі дыверсантаў.
Паводле яго слоў, раніцай у пятніцу яму паведамілі, што на мяжы затрымана некалькі дыверсантаў: украінскія грамадзяне перакідвалі ўзрыўчатку для ўчынення дыверсій. Перш за ўсё на тэрыторыі Расіі і Беларусі.
"Толькі што скончылася контртэрарыстычная аперацыя, якую вы нават не заўважылі. І добра. Гэта не ваша справа. Вы павінны спакойна працаваць і рабіць сваю работу", - сказаў удзельнікам агульнага сходу Белкаапсаюза кіраўнік дзяржавы.
Пасля чаго ўдакладніў, што падчас сумеснай аперацыі спецслужбаў і вайскоўцаў былі затрыманы ўсе дыверсанты, "а сярод іх беларус, і гэта практычна два-тры разы на тыдзень".
"Мы можам супакоіцца? Не можам", - падкрэсліў сітуацыю Лукашэнка.
Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу, што яму як прэзідэнту і ўсёй сістэме дзяржаўнай улады патрэбна маналітная падтрымка беларускага народа.
"Пераважная большасць беларусаў зразумела, што магло быць і чаго нельга дапусціць", - упэўнен кіраўнік дзяржавы.
Контртэрарыстычная аперацыя
Раней раённая газета "Светлае жыццё" ў чацвер, 15 лютага, са спасылкай на ўпраўленне КДБ па Гомельскай вобласці паведаміла, што ў Лельчыцкім раёне ўведзены рэжым "Контртэрарыстычнай аперацыі".
Пры гэтым жыхароў палескай глыбінкі папрасілі быць спакойнымі і пры неабходнасці выконваць патрабаванні прадстаўнікоў сілавых органаў.
У прыёмнай райвыканкама карэспандэнту Sputnik расказалі, што ў раёне праходзяць вучэнні, і работа дзяржорганаў ідзе па плане. Пры гэтым ніякіх абмежаванняў не ўводзілася.
Пазней увечары 15 лютага з’явілася інфармацыя, што правядзенне контртэрарыстычнай аперацыі завершана.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"