МІНСК, 16 лют – Sputnik. Аляксей Навальны (уключаны ў рэестр датычных да тэрарызму і экстрэмізму) памёр у папраўчай калоніі №3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, паведаміла ўпраўленне Федэральнай службы выканання пакаранняў (УФСВП) па рэгіёне.
"16 лютага года ў папраўчай калоніі №3 асуджаны Навальны А.А. пасля прагулкі адчуў сябе дрэнна, практычна адразу страціўшы прытомнасць. Неадкладна прыбылі медыцынскія работнікі ўстановы, была выклікана брыгада хуткай медыцынскай дапамогі", - гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення.
Там запэўнілі, што былі праведзены ўсе неабходныя рэанімацыйныя мерапрыемствы. Аднак яны не прынеслі станоўчых вынікаў. Смерць асуджанага канстатавалі ўрачы хуткай медыцынскай дапамогі.
Ва УФСВП асобна адзначылі, што прычыны смерці высвятляюцца.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"