Датэрміновае галасаванне пачалося ў Беларусі

Па ўсёй краіне арганізавана больш за 5 400 выбарчых участкаў, з іх амаль 700 – у беларускай сталіцы.
Sputnik
МІНСК, 20 лют – Sputnik. Датэрміновае галасаванне пачалося ў Беларусі, у аўторак у 12:00 адкрыліся выбарчыя ўчасткі па ўсёй краіне, перадае карэспандэнт Sputnik з участка для галасавання №478. Ён размяшчаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (пр. Пераможцаў, 105).
Перыяд датэрміновага галасавання працягнецца да 24 лютага ўключна, а на 25 лютага прызначаны адзіны дзень галасавання за дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і ў мясцовыя саветы.
У Беларусі створана 5 411 выбарчых участкаў, у Мінску іх амаль 700.
Як адзначылі ў ЦВК Беларусі, участкі для галасавання будуць адкрыты з 12:00 да 19:00 без перапынку на абед. Там удакладнілі: для таго, каб грамадзянін прагаласаваў датэрмінова, дадатковых апавяшчэнняў не трэба.

Парадак галасавання

У ЦВК удакладнілі, што выбарчыя бюлетэні выдадуць выбаршчыку пры прад’яўленні пашпарта, ідэнтыфікацыйнай карты, біяметрычнага пашпарта, ваеннага білета, службовага пасведчання работніка дзяржоргана (арганізацыі) або вадзіцельскага пасведчання.
Акрамя таго, прагаласаваць можна, прад’явіўшы пенсіённае пасведчанне, пасведчанне інваліда (калі ў ім ёсць фота), студэнцкі або вучнёўскі білет.

Выбары 25 лютага

Адзіны дзень галасавання пройдзе ў Беларусі 25 лютага. Беларускія грамадзяне павінны выбраць 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і 12 514 дэпутатаў мясцовых саветаў.
Прайсці ў парламент спрабуюць 265 кандыдатаў, а за мандаты дэпутатаў мясцовых саветаў збіраюцца змагацца 18 802 чалавекі. Раней у МУС Беларусі заяўлялі, што беларуская міліцыя гатова забяспечыць парадак і бяспеку падчас выбарчай кампаніі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
ЦВК: першыя вынікі адзінага дня галасавання будуць вядомы ў ноч 26 лютага