МІНСК 22 лют – Sputnik. Старшыня ЦВК Беларусі адзначыў важнасць таго, каб па выніках выбараў быў сфарміраваны дэпутацкі корпус, з якога будуць выбіраць дэлегатаў на УНС. Бо менавіта УНС давядзецца зацвярджаць такія важныя дакументы як Ваенную дактрыну і канцэпцыю нацбяспекі.
Карпенка 22 лютага датэрмінова прагаласаваў на выбарах дэпутатаў ніжняй палаты беларускага парламента і ў мясцовыя Саветы, пасля чаго паразмаўляў з прэсай.
"Я галасаваў за тое, каб у нас быў выбраны дэпутацкі корпус у поўным аб’ёме. Мы ў агульнай складанасці выбіраем 12 514 дэпутатаў мясцовых саветаў, 110 дэпутатаў палаты прадстаўнікоў", - сказаў Карпенка.
Паводле яго слоў, з дэпутатаў будуць выбіраць дэлегатаў на УНС.
"Таму я хацеў бы, каб усюды выбары адбыліся, усюды былі выбраны дэпутаты, прадстаўнічыя органы былі сфарміраваны, якія дадуць магчымасць нам у далейшым сфарміраваць корпус дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу", - сказаў Карпенка.
Пры гэтым ён нагадаў, што дэлегаты УНС будуць "вызначаць стратэгію развіцця нашай краіны на перспектыву".
А таксама зацвярджаць Ваенную дактрыну, Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, што з’яўляецца асабліва важным "ва ўмовах таго становішча, якое нагнятаюць вакол нашых меж, вакол нашай краіны".
Адказваючы на пытанні журналістаў, кіраўнік ЦВК падкрэсліў, што перш за ўсё галасаваў "за мір і дабрабыт у Беларусі".
Адзіны дзень галасавання
Упершыню ў Беларусі 25 лютага пройдзе адзіны дзень галасавання – будуць выбраны 110 дэпутатаў ніжняй палаты беларускага парламента і больш за 12 тысяч дэпутатаў мясцовага ўзроўню.
Як раней паведамляў Sputnik, за два дні датэрміновага галасавання на выбарчыя ўчасткі прыйшлі амаль 15% грамадзян, якія маюць права голасу.
ЦВК адзначае дастаткова высокую яўку выбаршчыкаў, у выбарах актыўна ўдзельнічае моладзь.
Як раней паведамлялася, папярэднія электаральныя кампаніі паказалі, што падчас датэрміновага галасавання на выбарчыя ўчасткі прыходзяць 30-50% грамадзян, уключаных у спіскі для галасавання.
У краіне працуюць доўгатэрміновыя назіральнікі з СНД, бліжэй да асноўнага дня галасавання прыедуць кароткатэрміновыя міжнародныя назіральнікі, уключаныя ў місію ад СНД, ШАС, прадстаўнікі ЦВК дзяржаў СНД.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"