МІНСК, 24 лют – Sputnik. Місія міжнародных назіральнікаў ад Міжпарламенцкай Асамблеі СНД (МПА СНД) прыехала ў Беларусь у максімальным складзе, прадстаўлены ўсе краіны Садружнасці, аб гэтым заявіў каардынатар місіі, намеснік старшыні Савета Федэрацыі РФ Канстанцін Касачоў на сустрэчы місіі МПА СНД з кіраўніком ЦВК Беларусі Ігарам Карпенкам перадае карэспандэнт Sputnik Беларусь.
Касачоў дадаў, што загадзя быў падрыхтаваны аналіз абноўленага выбарчага заканадаўства Беларусі.
"Прававое рэгуляванне падрыхтоўкі і правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання адпавядае міжнародным стандартам у галіне дэмакратычных выбараў і рэферэндумаў", - зачытаў Касачоў урывак з аналітычнага заключэння.
Размаўляючы з журналістамі, Касачоў таксама паведаміў, што ў місію МПА СНД уваходзяць 44 парламентарыі і эксперты. Да гэтай кароткатэрміновай місіі ў краіне папрацавала ўжо і доўгатэрміновая. Яна пабывала ў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях, а таксама ў Мінску. У назіральнікаў была магчымасць паразмаўляць з кандыдатамі, з прадстаўнікамі палітычных партый, з працоўнымі калектывамі.
"Ёсць справаздача аб гэтай доўгатэрміновай стадыі. Яна гатова і таксама перададзена беларускім калегам. Яна таксама не змяшчае ніякіх заўваг у частцы, што датычыцца арганізацыі выбараў", - растлумачыў Касачоў.
У сваю чаргу генеральны сакратар Савета МПА СНД Дзмітрый Кобіцкі заявіў прадстаўнікам СМІ, што ў Беларусі ўсё арганізавана на вельмі добрым і належным якасным узроўні. Паводле яго слоў, у асноўны дзень галасавання назіральнікі ад МПА СНД плануюць наведаць не менш за сто ўчасткаў.
"Гэта дасць нам магчымасць добрую карціну атрымаць, аб’ектыўную", - мяркуе генеральны сакратар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"