МІНСК, 25 лют – Sputnik. Місія назіральнікаў МПА СНД плануе наведаць больш за сто, а можа, і 200 выбарчых участкаў у адзіны дзень галасавання ў Беларусі, заявіў каардынатар місіі міжнародных назіральнікаў ад Міжпарламенцкай Асамблеі СНД (МПА СНД), намеснік старшыні Савета Федэрацыі РФ Канстанцін Касачоў.
Канстанцін Касачоў (злева) на выбарчым участку
© Sputnik / Виктор Толочко
У нядзелю ён прысутнічаў на адкрыцці выбарчага ўчастка ў мінскай сярэдняй школе №21 імя Н.Ф. Гастэла.
"Мы перакананы, што якасць назірання ў многім залежыць ад колькасці тых выбарчых участкаў, колькасці размоў, якія сёння трэба правесці нашай місіі назірання", - сказаў Касачоў.
Ён нагадаў, што місія назірання МПА СНД уключае 44 чалавекі (парламентарыі, эксперты), якія працуюць некалькімі групамі.
"У кожнай з груп у графіку ад 10 да 20 участкаў. У суме, я думаю, мы дакладна сыдзем за першую сотню, можа быць нават за другую", - адзначыў каардынатар місіі.
Касачоў удакладніў, што ў назіральнікаў МПА СНД ёсць дакладныя крытэрыі таго, на што звяртаць увагу, з кім размаўляць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"