МІНСК, 25 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Украіне трэба ісці на перагаворы з Расіяй, ён таксама падкрэсліў, што Захад згодзен з тым, Крым з’яўляецца расійскай тэрыторыяй.
Кіраўнік беларускай дзяржавы сёння прагаласаваў на выбарах дэпутатаў, пасля чаго па традыцыі паразмаўляў з прэсай, у ліку пытанняў была тэма ўкраінскага канфлікту.
"Калі зараз не пайсці на перагаворы з Расіяй украінцам, яны цалкам страцяць Украіну", - сказаў Лукашэнка.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што цяпер многія ведаюць, у тым ліку і на Захадзе, што расійскі бок пагадзіўся "ўсходнія землі аддаць на разгляд будучым пакаленням – правядуць рэферэндум: захочаце ва Украіне жыць – будзеце ва Украіне, у Расіі – у Расіі".
У дадзеным кантэксце ён закрануў і тэму Крыма.
"(…) Крым ёсць Крым, гэта расійская зямля, расійская тэрыторыя, так лічаць расіяне. І Захад з гэтым таксама згодзен", - сказаў беларускі прэзідэнт.
Адзначаючы важнасць перагавораў па мірным урэгуляванні ўкраінскага канфлікту, Лукашэнка падкрэсліў, што дадзеную неабходнасць бачаць ужо і ўкраінскія вайскоўцы, якім добра вядома аб колькасці загінулых.
"Кідаюць непадрыхтаваных людзей, людзі ідуць, як на забой, разумеюць, што гэта білет у адзін бок. І вельмі-вельмі шмат такой інфармацыі", - сказаў Лукашэнка.
Менавіта цяпер, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ёсць вельмі шмат падстаў для перагавораў, і ў гэтым напрамку трэба рухацца.
Крым стаў расійскім рэгіёнам у сакавіку 2014 года па выніках рэферэндуму пасля дзяржперавароту ва Украіне. На рэферэндуме 96,77% выбаршчыкаў у Крыме і 95,6% у Севастопалі выказаліся за ўваходжанне ў склад Расіі. Украіна па-ранейшаму лічыць Крым сваёй часова акупіраванай тэрыторыяй. Кіраўніцтва РФ неаднаразова заяўляла, што жыхары Крыма прагаласавалі за ўз’яднанне з Расіяй дэмакратычным шляхам, у поўнай адпаведнасці з міжнародным правам і Статутам ААН. Паводле слоў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, пытанне Крыма "закрыта канчаткова".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"