МІНСК, 25 лют – Sputnik. На наступным тыдні ў Беларусі будзе адліга, якую выклікае цёплае, вільготнае паветра з раёна Чорнага мора, паведамілі ў эфіры АНТ.
Сярэдняя тэмпература на тыдні будзе на 6 або 8 градусаў вышэй за норму. У большасці раёнаў рэспублікі будзе цёпла, без істотных ападкаў.
"У пачатку тыдня Беларусь будзе знаходзіцца ў зоне ўплыву малаактыўнага атмасфернага фронту з захаду Еўропы", - расказалі ў сюжэце.
Гэты атмасферны фронт пры руху на ўсход будзе выклікаць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай могуць назірацца туманы пры гэтым вільготнасць будзе складаць каля 70%.
Ноччу будзе ад 1 градуса цяпла на ўсходзе да +8°С на паўднёвым захадзе. Днём будзе ад +3°С на ўсходзе да +14°С на паўднёвым захадзе.
Да сярэдзіны тыдня надвор’е пачне паляпшацца. Будзе назірацца пераменная воблачнасць, але без істотных ападкаў. Па раніцах магчымы слабы туман пры вільготнасці ў 60%.
"Уначы ад –1°C па ўсходзе да +6°C па захадзе, днём у аўторак – +6°C… +12°C, у сераду ад +5°C па паўночным усходзе да +14°C па паўднёвым захадзе", - распавялі на АНТ.
У другой палове тыдня надвор’е будзе вызначацца высокім атмасферным ціскам. Па-ранейшаму пераважаць будзе пераменная воблачнасць з вільготнасцю 50%. Ноччу будзе ад –1°C да +5°C. Днём у чацвер будзе ад 5 да 10 градусаў цяпла, а ў пятніцу да +5°C.
"У першыя сакавіцкія выхадныя – воблачна з праясненнямі. У большасці раёнаў без ападкаў. Уначы і раніцай слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, умераны. Вільготнасць – да 70%. Таксама ноччу ад –3°C па ўсходзе да +3°C па захадзе, у сярэдзіне дня ў суботу +6°C…+9°C, у нядзелю да +8°C", - прагназіруюць сіноптыкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"