Тайсаеў: расіянам ёсць чаму павучыцца на выбарах у Беларусі

Выбары, якія праходзяць у Беларусі, можна назваць своеасаблівым днём народнага адзінства на фоне напружанай знешняй абстаноўкі, упэўнен расійскі назіральнік.
Sputnik
Сёння, 25 лютага, беларусы выбіраюць прадстаўнікоў заканадаўчай улады і дэпутатаў мясцовых саветаў – ход выбарчага працэсу ў адзіны дзень галасавання ацаніў прадстаўнік групы назіральнікаў ад МПА СНД, першы намеснік старшыні Камітэта Дзярждумы Расіі па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязі з суайчыннікамі Казбек Тайсаеў.
"Беларускай ЦВК удалося сфарміраваць участковыя камісіі з граматных, прафесійных людзей, створаны ўсе ўмовы для галасавання, усюды іграе музыка, людзей сустракаюць ветлівыя валанцёры і ніякага напружання", - адзначае субяседнік Sputnik.
Паводле слоў Тайсаева, выбары можна назваць своеасаблівым днём народнага адзінства на фоне напружанай знешняй абстаноўкі, калі вялізныя сілы спрабуюць разбурыць наша адзінства і нашы традыцыі.
"Хачу падзякаваць жыхарам Беларусі за стаўленне да сваёй краіны, да свайго лідара. Сучаснага чалавека сёння можна, мабыць, здзівіць толькі адным – добрым чалавечым стаўленнем, і ў маіх беларускіх калег гэта атрымалася. У іх ёсць чаму павучыцца, ёсць элементы, якія можна было б унесці і ў нашы, расійскія выбары", - канстатаваў назіральнік.
Не толькі аб ходзе выбараў, але і аб тым, як трансфармавалася і асучаснілася камуністычная ідэя, вы даведаецеся ў размове з дэпутатам Дзярждумы РФ, членам прэзідыума ЦК КПРФ Казбекам Тайсаевым на Sputnik Беларусь.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"