Ключавым момантам на выбарах сёлета, зрэшты, як і ў папярэднія гады, стала наведванне выбарчага ўчастка Аляксандрам Лукашэнкам.
Беларускі лідар па традыцыі паднёс букет даме з камісіі, а потым зрабіў свой выбар. У гэтым годзе ўпершыню галасаваў і малодшы сын прэзідэнта Мікалай Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адказаў і на пытанні журналістаў, якія чакалі яго каля скрыні для галасавання. Галоўную інтрыгу Аляксандр Лукашэнка зняў – на выбары 2025 года ён пойдзе ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.
Сёлета кожны беларус, які прыйшоў на ўчастак, атрымаў адразу два бюлетэні. У адным яму трэба было выбраць свайго кандыдата ў дэпутаты парламента, а ў другім – у мясцовы савет.
Усюды на выбарчых участках для беларусаў стваралі святочную атмасферу артысты і самадзейнасць. Умацаваць святочны настрой можна было і ў буфетах пры ўчастках, якія клапатліва разгарнула спажыўкааперацыя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"