Яўка на выбарах дэпутатаў у Беларусі перавысіла 70%

У нядзелю ў Беларусі праходзяць выбары дэпутатаў у ніжнюю палату парламента і ў мясцовыя саветы, да закрыцця ўчасткаў засталося крыху меней за адну гадзіну.
Sputnik
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў, па стане на 18:00 нядзелі, 25 лютага, склала 70,29%, заявіў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт Sputnik.
Па-ранейшаму, вельмі актыўна галасуюць выбаршчыкі ў Магілёўскай вобласці – там яўка на 18:00 склала 75,11%, менш за ўсё ў Мінску – 59,09%.
Інфармацыя па іншых рэгіёнах:
Брэсцкая вобласць – 74,29%;
Віцебская – 72,61%;
Гомельская – 74,13%;
Гродзенская – 70,56%;
Мінская – 70,27%;
Мінск – 59,09%.
Карпенка таксама агучыў інфармацыю адносна расіян, якія балаціруюцца ў мясцовыя саветы, – іх 21. З іх 15 чалавек прэтэндуюць на месцы ў райсаветах і шэсць – у сельскіх.
"У 2018 годзе расійскіх грамадзян сярод кандыдатаў было 32, у 2014 годзе – 21, у 2010-м – 26", - удакладніў кіраўнік Цэнтрвыбаркама.
Як раней паведамляла ЦВК, у спісках выбаршчыкаў зарэгістраваны каля 95 тыс расіян, якія маюць права выбіраць дэпутатаў мясцовых саветаў. У цэлым у спісках выбаршчыкаў у Беларусі – больш за 6,9 млн чалавек.
У Беларусі ўпершыню праходзіць адзіны дзень галасавання, плануецца выбраць больш за 12,5 тыс дэпутатаў мясцовых саветаў і 110 – ніжняй палаты парламента на пяцігадовы тэрмін. У асноўны дзень галасавання выбарчыя ўчасткі ў рэспубліцы працуюць з 8:00 да 20:00 без перапынку.
Раней у ЦВК паведамілі, што выбары дэпутатаў у мясцовыя саветы і ніжнюю палату парламента праходзяць нармальна, ніякіх надзвычайных сітуацый не зарэгістравана.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Назіральнік з Балгарыі: выбары ў Беларусі дэмакратычныя і празрыстыя