Яўка на выбарах у Беларусі на 14:00 склала 59,17%

Традыцыйна пік яўкі галасуючых прыпадае на абедзенны час, адзначаюць у Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Sputnik
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Па стане на 14:00, на выбарах дэпутатаў прагаласавалі 59,17% грамадзян, сказаў старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт Sputnik.
Карпенка адзначыў, што ў Магілёўскай вобласці яўка перавысіла 66%, у Віцебскай яна склала 60,31%, у Гродзенскай – 57,64%, у Брэсцкай – 61,85%, у Гомельскай – 67,09%, у Мінскай – 56,97%, а ў горадзе Мінску – 48,23%.
Нагадаем, што актуальныя звесткі аб ходзе галасавання абнаўляюцца кожныя дзве гадзіны, наступным разам аб яўцы выбаршчыкаў будзе аб’яўлена ў 17:00.
"У цэлым выбары праходзяць нармальна, ніякіх надзвычайных сітуацый не ўзнікала. Нейкіх такіх пытанняў, якія маглі б паўплываць на правядзенне выбараў, на свабоду волевыяўлення грамадзян, мы такой інфармацыяй не валодаем", - заявіў ён.
Кіраўнік ЦВК праінфармаваў, што ў Цэнтрвыбаркам ад грамадзян паступіла 1 479 пісьмовых і вусных зваротаў ад грамадзян. Паводле яго слоў, грамадзяне задаюць самыя розныя пытанні – у асноўным яны датычацца выбарчага заканадаўства. Але ёсць і пытанні, якія не ўваходзяць у кампетэнцыю ЦВК.
"Людзі звяртаюцца – дарогу трэба падрамантаваць, дзесьці не паспелі нешта дарабіць, калі ўвядуць у эксплуатацыю будынак і гэтак далей", - растлумачыў Ігар Карпенка.
У нядзелю, 25 лютага, у Беларусі ўпершыню праходзіць адзіны дзень галасавання. Плануецца выбраць больш за 12,5 тыс дэпутатаў мясцовых саветаў і 110 дэпутатаў ніжняй палаты парламента на пяцігадовы тэрмін.
У асноўны дзень галасавання выбарчыя ўчасткі ў рэспубліцы працуюць з 8:00 да 20:00 без перапынку.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Каранік: будучыня краіны вызначаецца ў кабінках для галасавання