МІНСК, 26 лют – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў беларускага лідара Аляксандра Лукашэнку з паспяховым правядзеннем адзінага дня галасавання і ўпэўненай перамогай беларускіх патрыятычных сіл, адпаведнае паведамленне было апублікавана прэс-службай Крамля.
"Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, ад душы віншую вас з паспяховым правядзеннем адзінага дня галасавання і ўпэўненай перамогай беларускіх патрыятычных сіл. Высокая яўка выбаршчыкаў і вынікі народнага волевыяўлення наглядна пацвярджаюць шырокую падтрымку курсу, які праводзіцца пад вашым кіраўніцтвам, на гарманічнае сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі, прасоўванне ўзаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы", - гаворыцца ў паведамленні.
Расійскі лідар выказаў надзею, што выбраныя парламентарыі будуць эфектыўна супрацоўнічаць са сваімі калегамі з РФ у рамках міжпарламенцкага дыялогу і шматпланавых міжрэгіянальных сувязей.
Пуцін таксама пажадаў Лукашэнку здароўя, дабрабыту і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці.
Выбары ў Беларусі
Упершыню ў Беларусі 25 лютага адбыўся адзіны дзень галасавання, падчас якога галасавалі за дэпутатаў парламента і дэпутатаў мясцовага ўзроўню. Па даных ЦВК, на выбарах прагаласавалі 73,09% грамадзян, надзеленых правам выбарчага голасу.
У выбарчыя спіскі было ўключана больш за 6,9 млн чалавек, з іх – 96,2 тыс грамадзян Расіі, якія пражываюць у Беларусі і маюць права ўдзельнічаць у выбарах мясцовага ўзроўню.
У адпаведнасці з абноўленым Выбарчым кодэксам Беларусі выбарчыя ўчасткі за мяжой на гэтых выбарах не ствараліся.
На выбары было акрэдытавана амаль 300 міжнародных доўгатэрміновых і кароткатэрміновых назіральнікаў, а таксама больш за 45,5 тыс унутраных назіральнікаў. За беларускімі выбарамі назіралі прадстаўнікі МПА СНД, ПА АДКБ, ШАС, Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"