Якія падзеі адбыліся 28 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 28 лютага
У 1468 годзе ў ВКЛ быў прыняты крымінальны кодэкс — Судзебнік Казіміра.
Хто нарадзіўся 28 лютага
1712 год: Удальрык Крыштоф Радзівіл, польскі і беларускі пісьменнік.
1902 год: Павел Гаўрыленка, беларускі жывапісец.
1902 год: Сымон Куніцкі, беларускі крытык і літаратуразнавец.
1927 год: Марк Смагаровіч, беларускі паэт.
1966 год: Алесь Бадак, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся савецкі літаратуразнавец Юрый Лотман і рускі тэатральны рэжысёр Валерый Фокін.
28 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Анісіма, які прыняў хрышчэнне ад апостала Паўла.
Продкі называлі гэты дзень Анісім-аўчар, бо лічылася, што ў гэты дзень зіма змагаецца з вясной. Асаблівую пашану выказвалі пастухам – іх частавалі, падносілі падарункі. Пастухі загаворвалі авец, каб яны добра ягніліся. Таксама з хат выносілі насенне і пакідалі яго на марозе, каб яно "загартавалася" і ўраджай быў лепшы.
Па надвор'і 28 лютага меркавалі, які будзе верасень. Калі снег ужо растаяў, будзе шмат сена. Яркі месяц прадвяшчаў працяг маразоў.