МІНСК, 28 лют – Sputnik. Былы прэм’ер-міністр СССР Мікалай Рыжкоў памёр на 95-м годзе жыцця, паведаміла ў сваім Telegram-канале спікер Савета федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка.
"Пайшоў надзвычайны і светлы чалавек – Мікалай Іванавіч Рыжкоў. Чалавек-эпоха. Чалавек унікальнага лёсу і дзяржаўны дзеяч унікальнага маштабу. І вялікай душы", - напісала яна.
Мацвіенка таксама адзначыла, што Рыжкоў для яе быў найярчэйшым прыкладам чалавека працы, які заслужыў пашану, павагу і належнае месца ў гісторыі.
Рыжкоў нарадзіўся ў 1929 годзе ў Данецкай вобласці, скончыў Уральскі політэхнічны інстытут. Затым працаваў на вытворчасці, пазней працягнуў кар’еру па лініі партыі.
З 1985 па 1991 гады займаў пасаду старшыні Саўміна СССР. У 1986-м кіраваў штабам па ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, у 1988-м каардынаваў работы пасля землетрасення ў армянскім горадзе Спітак.
У 1991 годзе Рыжкоў прыняў удзел у першых выбарах прэзідэнта Расіі, быў дэпутатам Дзярждумы другога і трэцяга скліканняў.
Кіраўнік дэпутацкай групы "Народаўладдзе" ў Дзяржаўнай Думе Федэральнага сходу РФ Мікалай Іванавіч Рыжкоў
© Sputnik / Владимир Федоренко
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі "За заслугі перад Айчынай" I і IV ступені, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны I ступені, Пашаны, медалямі. Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР 1969 і 1979 гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"